Выстава прымеркавана да Дня Незалежнасці Літвы (11 сакавіка) і 130-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.
"Ва ўсе часы чалавек жыў рознымі думкамі, пачуццямі, ідэямі, для увасаблення якіх існуе адзіны спосаб – творчасць. Выстаўка «Над Віллёй-ракой…» («Адкрый Літву») – вынік назіранняў фотамайстроў за сваёй краінай.
Усё змяняецца, змяняемся і мы. З аднаго боку жыццё – наша маладосць, з другога – сталасць, мудрасць. Пазней, калі пераасэнсаваць два бакі жыцця, застаюцца толькі ўспаміны. Здаецца, што толькі яны і аб'ядноўваюць наша жыццё – мінулае, сучаснае і будучае…"
На выстаўцы “Над Віллёй-ракой…” (“Адкрый Літву”) прадстаўлены работы членаў фотаклуба “FOTOEXPRESS.LT”, якія даюць магчымасць беларускаму гледачу ўбачыць Літву вачыма яе жыхароў, а таксама пазнаёміцца з тымі мясцінамі, якія звязаны з жыццём і творчасцю Янкі Купалы.
Я - личность творческая, хочу творю, хочу вытворяю