ЗАПРАШАЕМ!
23 красавіка ў Гарадской Ратушы адбудзецца прэзентацыя дыска “Установы адукацыі ў Нясвіжы (XVI – І пал. XX стст.)”. Гэта выданне прадстаўляе сабой зборнік артыкулаў па гісторыі ўстаноў асветы, якія дзейнічалі ў горадзе на працягу пяці вякоў. Аўтары – навукоўцы, супрацоўнікі музея-запаведніка “Нясвіж”, гісторыкі, краязнаўцы. Сярод інфармацыі, прадстаўленай на дыску шмат цікавых успамінаў і фотаздымкаў Нясвіжа пачатка ХХ стагоддзя.
Запрашаем усіх зацікаўленых прыняць удзел у прэзентацыі дыска, якая адбудзецца ў 14 гадзін у зале ўрачыстых паседжанняў сектара па навукова-экскурсійнай рабоце “Ратуша” па адрасе: г. Нясвіж, вуліца Савецкая, 3.
.jpg · 286.94 Кб · Просмотров: 884