“Тэхна-арт. Пяты элемент”
Пятая, юбілейная выстава з серыі праекта “Тэхна-арт”, які заявіў аб сабе як адна з самых яскравых падзей у культурным жыцці горада Мінска, прадставіць увазе наведвальнікаў творы вельмі актуальнага на сённяшні момант тэхна-мастацтва. Сучасныя тэхналогіі прадстаўляюць мастакам новыя, раней невядомыя тэхнічныя магчымасці для стварэння работ, убачыць якія можна будзе з 26 верасня па 11 кастрычніка.
Тэхнагеннае асяроддзе, у якім жывуць сучасныя людзі, уздзейнічае на іх, прычым як адмоўна, так і станоўча. Адным з вынікаў гэтага ўздзеяння з’яўляецца натхненне, якое нараджаецца пры ўзаемадзеянні жывой душы мастака з халодным, пазбаўленым пачуццяў металам. Што і знаходзіць сваё ўвасабленне ў мастацкім творы, галоўным аб’ектам якога з’яўляецца тэхнаасяроддзе.
Пяты элемент у канструкцыі “Тэхна-арта” будзе прадстаўлены работамі вядомых беларускіх мастакоў (Уладзімір Цэслер, Вадзім Качан, Андрэй Шчукін, Валерый Вядрэнка, Аляксандр Шчэпетаў, Сяргей Стальмашонак, Дар’я Іваноўская, Андрэй Капуснікаў, Сяргей Ждановіч) і творчай моладзі.
На выставе будуць экспанавацца работы ў наступных накірунках тэхна-арта: 3D-анімацыя, камп’ютарная графіка, лічбавы мантаж, жывапіс, арт-аб’екты.
На адкрыцці выставы наведвальнікі змогуць убачыць неонавае шоу тэатра агню “Стихии мира”.
Адкрыццё выставы адбудзецца 26 верасня а 17-й гадзіне.
У гэтым годзе выстава арганізавана пры падтрымцы кампаніі LG Electronics.
Чакаем Вас па адрасе: мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”, Кастрычніцкая пл.,1 (Палац Рэспублікі).
Мы працуем: 11.00 – 19.00, вых. : нядзеля, панядзелак, кант. тэл. : 227 26 12
Куратар праекта “Тэхна-арт” – дырэктар галерэі “Універсітэт культуры” Дзяніс Барсукоў, МТС 77 44 680.

дорогу осилит идущий...