8 кастрычніка 2009 года ў 17 гадзін у галерэі «Ракурс» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116, 2-гі паверх) абудзецца ўрачыстае адкрыццё І Мінскага міжнароднага фестываля лічбавага мастацтва «Terra Nova».

Галоўная мэта фестываля — стымуляванне прымянення новых тэхналогій у выяўленчым мастацтве. Да задач праекта можна аднесці развіццё камп’ютэрнай графікі і мультымедыямастацтва ва ўмовах Беларусі, актывізацыя творчых кантактаў паміж мастакамі розных краін, прыцягненне ў мастацкі працэс новага пакалення аўтараў, пашырэнне інструментальнай і тэхналагічнай базы сучаснага мастацтва.
Упершыню на выставачных плошчах Беларусі будуць дэманстравацца выключна творы, выкананыя ў лічбавым фармаце. Праграма фестываля ўключае мастацкую выстаўку, а таксама відэапрагляды на працягу тыдня ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. У межах дзейнасці фестываля будзе праведзены конкурс, вынікі якога ацэніць аўтарытэтнае журы. Творы будуць разгледжаны ў намінацыях: «Лічбавае фота», «Камп’ютэрная графіка», «Лічбавы жывапіс», «Відэа-арт», «Відэакліп музычны», «Анімацыя», «Рэкламны ролік», «Кароткі метр».
У структуры фестываля прадугледжаны тры праграмы: конкурсная, прагляд, гасцявая.
У выстаўцы і праглядах прымуць удзел аўтары з Беларусі, Расіі, Украіны, Эстоніі, Польшчы, Літвы і інш. краін.
Выстаўка будзе працаваць да 20 лістапада.
Кантактныя тэлефоны: 293-27-67, 293-28-23
СКЛАД ЖУРЫ
1. Тарэеў Юрый — мастак кнігі, выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
2. Шчэпетаў Аляксандр — дызайнер, выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
3. Вядрэнка Валерый — фотамастак, член экспертнай камісіі Беларускага ГА “Фотамастацтва”.
4. Ястраб Фёдар Адамавіч — Галоўны куратар фестываля, старшыня ГА “Міжнародная гільдыя жывапісцаў”.
5. Янкоўскі Ўладзімір — кінарэжысёр, арт-дырэктар кінакампаніі "Irreal Pictures".
6. Ленкін Уладзімір — рэжысёр-аніматар.
7. Кучмароў Андрэй — дырэктар кампаніі “Доберманфільм”.
Палажэнне >>> (doc)
Галоўны куратар Ф. А. Ястраб
Антон Баранаў — аргкамiтэт фестываля
© pARTal.by

Добро всегда побеждает - кто победил, тот и добрый!©