http://ygallery.by/?p=6357
Музей сучаснага выяўленчага мастацтва і кампанія «Атлант-М Холпі» – афіцыйны прадстаўнік Mazda у Рэспубліцы Беларусь – аб’яўляюць конкурс у сферы сучасных візуальных мастацтваў пад назвай «Новая міфалогія».
Галоўны пераможца конкурсу адправіцца ў Італію з мэтай наведвання 54 Венецыянскай біенале сучаснага мастацтва, якая адбудзецца летам 2011 года. Кошт вандравання – 5 000 у.а.
Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца маладыя мастакі і пачаткоўцы – да 35 гадоў уключна, незалежна ад іх адукацыі. Досвед выстаўнай дзейнасці не абавязковы.
Праект «Новая міфалогія» шукае адказ на пытанне: ці здольная беларуская культурная рэчаіснасць спараджаць міфы, якія змогуць стаць здабыткам масавай свядомасці?
Пад міфам разумеецца не архаічнае, дарацыянальнае ўяўленне пра свет, а крытычная праца па ўяўленні новых рэальнасцяў, якія надбудоўваюцца над светам паўсядзённага жыцця і здольныя уплываць на яго.
Ахвотнікам прыняць удзел у конкурсе прапануецца стварыць свой міф пра сучасную беларускую рэчаіснасць пасродкам розных стратэгій сучаснага мастацтва (жывапіс, графіка, інсталяцыя, арт-аб’ект, фота, відэа-арт і г.д.).
Такім чынам, арганізатары конкурсу «Новая міфалогія» ставяць перад сабой наступныя мэты і задачы:
падтрымка і развіццё творчага патэнцыялу маладога пакалення беларускіх мастакоў
укараненне традыцыі асэнсавання падзей бягучай рэальнасці сродкамі візуальных мастацтваў
стварэнне сучасных выяў-міфаў, якія здольныя стаць сродкам камунікацыі беларусаў з навакольным светам
назапашванне аўтэнтычнага культурнага прадукта
Журы конкурсу вызначыць лепшыя працы і на іх аснове створыць экспазіцыю, якая размясціцца на пляцоўцы Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (г. Мінск, пр-т. Незалежнасці, 47).
Выстава пройдзе ў сакавіку 2011 года.
У журы ўвайшлі:
Артур Клінаў – мастак
Валянціна Казьміна – куратар праекта «Новая міфалогія»
Наталя Шаранговіч - дырэктар Музея сучаснага выяўленчага мастацтва
Вольга Шпарага – кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, рэдактар інтэрнэт-часопіса «Новая Еўропа» http://n-europe.eu/
Руслан Вашкевіч – мастак
Умовы падачы заявак:
Падаць заяўку на ўдзел у праекце можна, даслаўшы e-mail на электронны адрас mythology.new@gmail.com з пазнакай «Новая міфалогія».
Ліст павінен утрымліваць наступную інфармацыю: CV аўтара (творчая біяграфія з кантактнай інфармацыяй); фота конкурсных прац у фармаце jpg памерам не больш за 800 Кб (да 10); характарыстыкі твора (тэхніка, памер, матэрыял, год стварэння) і тэкставае апісанне канцэпцыі.
Другі варыянт рэгістрацыі заяўкі магчымы непасрэдна ў музеі, для чаго неабходна прынесці партфоліё на дыску.
Дэдлайн 28 лютага 2011 года.
Кантакты:
mythology.new@gmail.com
+ 375 29 69 88 321
Падрабязнасці на сайце:
http://n-europe.eu/ (інтэрнэт-часопіс «Новая Еўропа«)
Арганізатары:
Музей сучаснага выяўленчага мастацтва
«Атлант-М Холпі» – афіцыйны прадстаўнік Mazda у Рэспубліцы Беларусь
Калі галоўная ідэя амерыканскай кінастужкі «Матрыца» праўдзівая, і ўсё чалавецтва кіруецца кампутарнай праграмай, то асаблівасць беларускай матрыцы складаецца ў тым, што яна стварае посткаланіяльную культурную рэальнасць, у якой наша свядомасць залежыць ад каланіяльнага мінулага і ад чужых узораў.
Гэтыя залежнасці абцяжарваюць працэс самапазнання і падпарадкоўваюць развіццё думкі зададзеным кірункам: вельмі часта крэатыўную канцэптуалізацыю бягучага стану спраў замяняюць выявамі мінулага альбо карыстаюцца другаснымі «заходнімі» мадэлямі.
Таму найбольш лагічнай рэакцыяй на сітуацыю, якая мае быць, нам уяўляецца асэнсаванне механізмаў культурнай рэчаіснасці з мэтай стварэння аўтэнтычных прадуктаў. Няспеласць уласнай традыцыі ў вобласці візуальных мастацтваў абумоўлівае тое, што аўтэнтычныя спробы беларускіх мастакоў нешта ствараць здаюцца асінхроннымі ў адносінах да падзей бягучага жыцця і выпадаюць з яго. А значыць, яны не пацвярджаюць, не фіксуюць, не здольныя пераўтварыць факты нашага існавання.
Дзіўна, але цяпер, напачатку 21-га стагоддзя Рэспубліка Беларусь, нягледзячы на ўплыў глабалізацыі, уяўляе сабою terra incognita. Дагэтуль ва ўяўленнях шматлікіх замежнікаў Беларусь усё яшчэ застаецца часткай Расіі. Да таго ж гэтыя ўяўленні рэдка маюць пазітыўную афарбоўку.
Цікава, а якія ўяўленні ўзнікаюць у саміх жыхароў нашай краіны? Ці маюцца сучасныя міфы пра Беларусь? Хто іх стварае? Гэта міфы-страшылкі або прадуктыўныя міфы? Як гэтыя міфы ўплываюць на імідж Беларусі ў свеце?
Галоўнае ж пытанне складаецца ў наступным: ці здольная беларуская культурная рэчаіснасць спараджаць міфы, якія змаглі б стаць здабыткам масавай свядомасці? Пад міфам пры гэтым разумеецца не архаічнае, дарацыянальнае ўяўленне пра свет, а крытычная праца па ўяўленні новых рэальнасцяў, якія надбудоўваюцца над светам паўсядзённага жыцця і здольныя ўплываць на яго.
Эксперыментальны праект-конкурс НОВАЯ МІФАЛОГІЯ паспрабуе прапанаваць адказы на пастаўленыя пытанні.
Праект адрасаваны маладым мастакам і пачаткоўцам – да 35 гадоў уключна, якія працуюць у сферы сучасных візуальных мастацтваў.
Арганізатары конкурсу лічаць важным тое, каб маладое пакаленне шляхам творчага звароту да сродкаў сучаснага мастацтва паспрабавала стварыць прастору, у якой яму жадалася б жыць.
ЗАДАННЕ КОНКУРСУ: Ахвотнікам прыняць удзел у конкурсе прапануецца пасродкам розных стратэгій сучасных візуальных мастацтваў (традыцыйных і актуальных: жывапіс, графіка, фота, інсталяцыя, відэа-арт, арт-аб’ект і г.д.) стварыць свой міф пра сучасную беларускую рэчаіснасць з мэтай адкрыць яе новыя патэнцыялы.
У дадзеным выпадку сэнс міфа разумеецца як крытычна створаная выява рэчаіснасці, якая адказвае каштоўнасным чаканням шматлікіх людзей і імкнецца, каб яе ўспрымалі як нешта зусім натуральнае.
Ралан Барт, французскі філосаф і семіётык, меркаваў, што міфы «прыгнечаных» (у дадзеным выпадку маецца на ўвазе посткаланіяльная свядомасць) бедныя, манатонныя, рэальныя і кажуць толькі пра свае патрэбы, ігнаруючы пласты паўсядзённага жыцця, што ім недаступная хлусня, якая з’яўляецца багаццем. Мяркуем, што шлях да рэабілітацыі і пераадолення посткаланіяльных комплексаў складаецца ў міфалагізацыі і ўзбагачэнні розных сфер жыцця – першым чынам, побытавай, сямейнай, прыватнай, але таксама грамадскай і публічнай, – прадуктыўнымі і яркімі выявамі.

www.kozhemyakin.dironweb.com