Адкрыццё выстаўкі Альберта Цэхановiча
123.jpg · 28.05 Кб · Просмотров: 18352
18 жніўня 2015 г. а 17-й гадзіне Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на адкрыццё выстаўкі Альберта Цэхановiча “Далёка”, якая ладзіцца ў рамках фатаграфiчнага праекта “Падарожжа з Купалам”.
Мэта праекта – стварыць вiзуальныя вобразы мясцiн, звязаных з жыццём i творчасцю Янкi Купалы, сугучныя з настроем купалаўcкiх вершаў. Першая частка праекта – “Блізка” – праз работы фотамастака Вольгі Сяргеевай прадставіла вобразы купалаўскіх мясцін на Бацькаўшчыне. Другая частка праекта – “Далёка” – аб’ядноўвае некалькi серый фотаздымкаў, зробленых Альбертам Цэхановічам па-за межамi Беларусi.
Усе прадстаўленыя на выстаўцы працы – аўтарскiя срэбныя адбiткi на барытавай фатаграфiчнай паперы, выкананыя ўручную, экспануюцца ўпершыню.
Выстаўка мастацкай фатаграфіі Альберта Цэхановiча “Далёка” працуе да 31 жніўня.
Запрашаем у падарожжа з Купалам
Выставка впечатляет. К ряду бромосеребряных отпечатков хочется подходить и смотреть неоднократно. Пожалуй Альберт Цэханович очень верно расставил акценты, оформив и поставив часть работ в паспарту без стекла. Эта выставка,- несомненная удача Автора.
Удивительны и пригласительные к выставке, изготовленные «ручной печатью», и каждый отпечаток заботливо защищённый мини папкой из плотного фонового картона.
Спасибо Автору за доставленную радость удивления!! Искренняя признательность!
Серьёзный, вдумчивый труд.
P.S. больше фото на ФБ (Сергей, ссылки по-прежнему удаляются?)