форум фотографов - разговоры о фото
Форум фотографов в Беларуси: forum.znyata.com
Смотрите также основной портал фотографов: znyata.com
54-е ВЕНЕЦІАНСКАЕ БІЕНАЛЕ
Прымаюцца творчыя заяўкі на ўдзел у экспазіцыі Павільѐна Рэспублікі Беларусь на 54-й Венецыянскай біенале.
Міжнароднае біенале мастацтваў у Венецыі – найстарэйшая сусветна вядомая выстава мастацтва ва ўсіх яго формах (жывапіс, скульптура, інсталяцыя, відэа, перфоманс і інш.).
Куратарскай групай па падрыхтоўцы Павільѐна Рэспублікі Беларусь на 54-й Венецыянскай біенале прымаюцца заяўкі ад жадаючых удзельнічаць ў выставе.
Заяўка павінна ўключаць:
1. біяграфію аўтара;
2. спісак выставак за апошнія пяць гадоў;
3. спісак публікацый пра аўтара;
4. выявы творчых прац аўтара (да 15 выяў, пажадана ў электронным выглядзе – фармаце JPG, памерам да 1MB);
5. эскізы творчых прац і ідэй, якія прапануюцца непасрэдна для Павільѐну;
6. кантактную інфармацыю.
Апошні тэрмін падачы заявак – 25 чэрвеня 2010 года.
Падаваць звесткі пра сябе і аб сваѐй творчасці ў Музей сучаснага выяўленчага мастацтва па адрасу: г. Мінск, праспект Незалежнасці, 47, аддзел выставак; ці па электроннай пошце: art_museum@tut.by.
Тэлефон для даведак: 288 24 68.
Кантактныя асобы: Міхаіл Мірошнікаў і Андрэй Янкоўскі.

Інфармацыя з пісьма БСД
11 июн, 10 6:15
Показать сообщения за: Поле сортировки
Кто сейчас на конференции
Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 3
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете добавлять вложения
 cron