<<< июль
«Паверка асноваў»
Тэксты, фота, гукавая інсталяцыя / Ігар Саўчанка
Даты: 1-28 жніўня 2013 года
Месца: галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (г. Мiнск, пр. Незалежнасцi, д. 37а)

8 жніўня, 19.00 - Антон Барысенка. Лекцыя «Пра канцэптуальнае мастацтва»
15 жніўня, 19.00 - Вадзім Дабравольскі. Прэзентацыя творчасці фатографа Ігара Саўчанкі «Свет працівіцца фатаграфаванню»
Падрабязнасцi >>>

Цитата:
«Свет працiвiцца фатаграфаванню», – напісаў аднойчы вядомы беларускi фатограф Iгар Саўчанка i на даволі доўгi час адмовiўся ад фатаграфii, сфакусаваўшыся на стварэннi канцэптуальных твораў. Гэта было не iмгненнае рашэнне, а паступальны працэс: спачатку пад яго фатаграфiямi з’явiлiся подпiсы, значэнне візуальнага матэрыялу паступова памяншалася, у той час як роля тэксту павялічвалася. Нарэшце засталіся адныя подпісы да фатаграфій без саміх фотакартак, якія затым перетварыліся ў самастойныя тэксты, а гэта значыць «візуальны вобраз змяніўся сваёй разумовай мадэллю». Разам з тым паміж Саўчанкам-фатографам і Саўчанкам-канцэптуальным мастаком няма прынцыповага разрыву. Гаворка iдзе пра пошук найбольш адэкватных сродкаў для рэалізацыі мастацкіх ідэй.
Падрабязнасцi >>>
Добро всегда побеждает - кто победил, тот и добрый!©