У Купалаўскім тэатры адкрыта фотавыстава Армэна Сардарава “Містэрыя”
З нагоды юбілейнага 85-га сезона Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, было вырашана прадставіць гледачам шэраг экспазіцый аб гісторыі тэатра і яго славутых акцёрах, а таксама пазнаёміць з творчасцю шчырых паклоннікаў Купалаўскага.
Пасля выставы, прысвечанай жыццю і творчасці народнай артысткі СССР Стэфаніі Станюты, мы прапануем фотавыставу архітэктара і шматгадовага аматара фатаграфіі Армэна Сардарава.
Гэта – архітэктурныя ансамблі і пейзажы, аб’яднаныя словам “містэрыя” у яго гістарычна-тэатральным значэнні - “тайна”. У кожным з адснятых сюжэтаў аўтар спрабуе знайсці ўнутраны сэнс, тое, што можна адчуць толькі ў выніку паглыблення ў сябе. Штуршком для стварэння выставы, па словах А.Сардарава, сталі апошнія прэм’еры Купалаўскага тэатра, асабліва “Чычыкаў” паводле М.Гогаля – ”пісьменніка, якога вельмі цікавіў таемны свет чалавечых пачуццяў і эмоцый”. Менавіта таму аўтар і прысвячае выставу творчасці Мікалая Гогаля. Паглядзець “Містэрыю” Армэна Сардарава можна толькі ў Купалаўскім тэатры перад вячэрнімі спектаклямі на працягу двух тыдняў.
Прэзентацыя фотавыставы Армэна Сардарава “Містэрыя” адбудзецца 3 ліпеня а 15 гадзіне. Запрашаем усіх зацікаўленых.
http://kupala-theatre.by/