Учора, дзяякуючы Алене Шаліма (якой велькае дзякуй) такі здолеў папасці на выставу Джона. Заўседы болей уражанняў застаецца тады, калі бачыш надрукаваныя здымкі. Уражанні ад работ - спакой і душэўная раўнавага, так як і павінна быць, так як ёсць на самой справе. Назва выставы "Балрусь у тварах" апраўдвае сябе, гэта і есць Беларусь, яе аснова. Толькі тут яшчэ не цураюцца роднай мовы і традыцый, захоуваюць іх. З'яжджаючы з вёскі, за рэдкім выключэннем чалавек перастае быць беларусам, пачынае "правильно разговаривать", слухае заходняю і усходняю папсу, называе свае прадпрыемствы "Шнтэрнэшынал лімітэд", пераймае іх знешнія звычаі, зверху "гламур" (гаварыць з вясковым прыдыхам) у нутры застаецца пустата якая закідваецца усялякім хламам і заліваецца гарэлкай... у некаторых такі з'яўляецца патрэба звярнуцца да каранёў і калі ен звяртаецца да іх тварам, то бачыць развал і пустату...
Згубілі мы свае карані, таму што яшчэ век таму на Беларусі вызваленчы рух у Расейскай Імперыі быў мацнейшы за той Каўказ, а зараз мы самі абралі сабе цара і пасадзілі сабе на карак, церпім... таму што мы ужо не беларусы, а новая невядомая нацыя выведзенная у таямніцах сталічных ідэёлагаў, пакорная і маўклівая, набітая усялякай трэбухой і не маючая гонару.
Усе мы трутні на шыі вёскі, усім нам здаецца што мы робім нейкую вельмі палезную справу,зарабляем велькія грошы за мацанне кампутарная мышкі, а на вёсцы робяць і зарабляюць крохі, якія горад выкідвае ім, яшчэ і называем іх брыдліва "калгаснікамі" Вось такіе уражанні... напісана таму, хто зразумее
- Скажы, скуль ты, хлопча?
- З зямлi беларускай -
стуль, дзе льецца Нёман
мiгатлiвай стужкай.
Дзе лугi буйныя,
ураджайны землi,
дзе старыя вербы
ля гасьцiнцаў дрэмлюць.
Дзе лясы як ў казцы -
ўсё з дубоў адвечных;
дзе ў нетры пушчаў
глянуць небясьпечна.
Я з краiны слаўнай,
з гарадоў прыгожых,
што ня зналi колiсь
цьмы чужой, варожай.
Родны сьцяг наш горда
уздымаўся ў гору
ад балтыйскiх хваляў
аж па Чорна Мора!
У маiм краi казкi,
сiвыя курганы;
там зрадзiлась песьня
вешчага Баяна.
Выпiлi вякi ўжо,
на'т зь Нямiгi воду -
славу нашых продкаў
засланiла воддаль.
Але, ўсё-ж, я горды
нашых сэрцаў сiлай -
мы падымем славу
з курганоў-магiлаў.
Бо мы хочам волi
горача i цьвёрда,
бо мы хочам славы
для Пагонi гордай!
Л.Геніюш