ПАДАРОЖНЫЯ НАТАТКІ. ЕЎРОПА
VI Міжнародны тэматычны выставачны проект
Адкрыццё выстаўкі ў прысутнасці мастакоў адбудзецца
18 снежня ў 17.00 у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва
(Мінск, пр. Незалежнасці, 47)
18.12.2007 – 20.01.2008 Мінск, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва
24.1. – 7.3.2008 Гомель, Карцінная галерэя Г.Х.Вашчанкі
13.3. – 20.4.2008 Магілёў, Абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава
24.4. – 31.5.2008 Гродна, Дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
5.6. – 6.7.2008 Баранавічы, Выставачная зала Краязнаўчага музея
10.7. – 31.8.2008 Брэст, Музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» і
Абласны краязнаўчы музей
4.9. – 5.10.2008 Полацк, Мастацкая галерэя
Мастакі – удзельнікі праекта: Юрый Алісевіч, графіка (Беларусь); Томас Будрыс, фатаграфія (Літва); Аляксандр Вахрамееў, графіка (Беларусь); Рышард Збігнеў Карчмарскі, фатаграфія (Польшча); Енц Олаф Ластхейн, фатаграфія (Швецыя); Лукаш Левандоўскі, графіка (Польшча); Томас Майер, фатаграфія (Польшча); Ені Ульрыка Ольсан, графіка (Швецыя); Марцін Росваг, фатаграфія (Германія); Кястуціс Стошкус, фатаграфія (Літва)
У шосты раз Інстытут імя Гётэ ў Мінску разам з партнёрамі – Польскім інстытутам ў Мінску, Пасольствам Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Шведскім Інстытутам і Мінскім аддзяленнем Пасольства Швецыі ў Маскве – арганізуе міжнародны тэматычны выставачны праект.
Традыцыя апісання падарожжаў існуе спрадвеку. На змену зжаўцелым паштоўкам, скручаным па краях малюнкам, альбомам замалёвак прыйшлі кнігі з ілюстрацыямі, альбомы фотаздымкаў. Яшчэ гадоў трыццаць-сорак таму фотааматары з цяжкасцю здабывалі ГДР-аўскую слайдавую стужку «Орвахром» і чаравалі доўгімі зімовымі вечарамі над слайдамі і дыяпраектарам. Потым з'явіліся першыя стужкавыя «мыльніцы», стаў даступным друк каляровых фотаздымкаў. Фоталабараторыі захлыналіся ад заказаў на друк фотаздымкаў кшталту «я на фоне пірамід» ці «я ў бассейне турэцкага гатэля». Пасля шырокага ўваходжання ва ўжытак «лічбы», кішэнных дыгітальных фотаапаратаў, кадры сталі тысячамі «заганяцца» у памяць хатняга кампутара.
Паскарэнне тэхналогій непазбежна вядзе да паскарэння жыцця. Шлях, які некалі займаў тыдзень, цяпер пераадольваецца за дзень на машыне, за дзве гадзіны палёта. І зусім нямногім прыйдзе ў галаву ідэя спыніцца на паўгадзіны, кааб замаляваць ці зняць нешта незвычайнае і цікавае.
Падарожныя нататкі – спосаб перадачы аўтарскіх адчуванняў. Прыступаць да іх трэба адразу ж, пакуль жывыя непасрэдныя ўражанні, ці, насупраць, праз значны адрэзак часу, калі адсеюцца захапленні імгненнасці і памяць захавае толькі тое, што не забываецца.
Падарожжа – больш чым акт руху наперад. Гэта новыя ўражанні, іншая фонавая музыка, іншы пейзаж за акном. Падарожныя нататкі – памяць пра рэзкія цені на белым вапняку, пра сонца, якое закатваецца за круглае лясное возера, пра шоргаты лесу, пра спаўзанне стрэлкі спідометра направа на роўным палатне аўтабана…
Падарожныя нататкі, створаныя мастаком, – гэта заўсёды інтэрпрэтацыя рэчаіснасці. Прычым не абавязкова аб'ектыўная. Здаецца, што можа быць больш аб'ектыўным за фатаграфію? Але насамрэч кожнае мастацкае фотадаследаванне суб'ектыўнае. Як суб'ектыўна і даследаванне графічнае, нават калі яно зроблена з натуры. Той момант, калі мастак націскае кнопку фотаапарата ці праводзіць лінію у альбоме, больш не паўторыцца. Таму прадстаўленыя работы – перш за ўсё падзея эмацыйная, і толькі потым інфарматыўная. Індывідуальнае ўспрыманне ўбачанага перадаецца пры дапамозе свабоднай кампазіцыі і неабмежаванасці тэматыкі. Уражанні аўтара – гэта знакі прыпынку ў тэксце, які неабходна скласці так, каб ён быў зразумелы гледачу.
Кацярына Кенігсберг, куратар праекта
Інфармацыйная падтрымка праекта: Інтэрнэт-партал OPEN.BY, БГА “Фотамастацтва”, часопіс “Фотамагія”, выдавецтва “Рыфтур”, Літоўскі нацыянальны музей, Інтэрнэт-праект “Мінск аўтамабільны”, Рэно-клуб Беларусь

дорогу осилит идущий...