Сапраўды папаўся: спачатку на здымку у Алены -- дзяцей можна тымі бахіламі страшыць. Праўда, я іх папярэдзіў, што гэта спецыяльныя прытасаванні, каб нармальна хадзіць па вялікім снезе. А потым і Уладзімір гэта зафіксаваў. Аднак самы галоўны кадр з фотапалявання не атрымаўся ў Сашы Пекача -- калі заяц падбег да мянее ззаду на пяць метраў і прысеў на нейкак імгненне ... Во дзе можна было крытыкаваць фотапаляўнічага, які нічога на не бачыць!
Але мне хочацца адзначыць яшчэ адзін важны момант з мінулага мерапрыемства: на лекцыю пра фотамастацтва ў выставачную залу Вілейскага краязнаўчага музея прыйшлі 80(!) чалавек і размова доўжылася амаль тры гадзіны...