Посольство Латвии в Республке Беларусь
представляет выставку фотографий
ЛАТВИЯ
фотограф
Андрей Грантс
Открытие: 7 мая в 17-00
Доступна до 25 мая.
Место проведения: Музей современного искусства (пр-т Независимости 47)
Прыход Андрэя Грантса (1955) у латвiйскую фатаграфiю на пачатку 80-х гадоў ХХ стагоддзя азначаў разгортванне новай i спадзявальнай старонкi. Яго фатаздымкi адкрываюць альтэрнатыўную форму ўспрыняцця i мыслення, магчыма, гэта адно з самых яркiх дакументаванняў бунтоўнага пакалення 80-х гадоў: «У фатаграфii тут такая цудоўная магчымасць, парадокс, якi можна злавiць i абыграць,-- вечнасць iмгнення. Ты здымаеш iмгненне, i, калi гэта дакладнае iмгненне, яно адначасова i водблiск вечнасцi».
Андрэй Грантс заўсёды складае свае творы ў калекцыi. Напрыклад, «Калегi, сябры, знаёмыя», «Па Лавтii» i «Латвiя. Зменлiвая i нязменлiвая рэальнасць». Безумоўна, гэта рэчаiснасць Латвii ў пэўны час: з 1984 года i да сённяшняга дня. Незваротна сыйшоў час, якi ўбiрае ў сябе кардынальныя змены ва ўсiм – як у палiтычным укладзе, так i ў сацыяльных умовах. Людзi на фоне канкрэтнага крявiду, пэўнага асяродку. Але галоўнае застаецца нязменным – чалавечае жаданне рухацца, радавацца, назiраць, набываць, атрымлiваць насалоду, а значыць – жыць. Гэта – дзiўныя хвiлiны асалоды, якiя Андрэй Грантс вылучыў з таго, што ён называе «тэатрам жыцця», якi штоiмгненна расхiнаецца перад нашымi вачыма, калi мы толькi ўважлiвыя назiральнiкi. Ён робiць нас сведкамi цудоўных магчымасцяў неўсвядомленых дачыненняў, i гэта сапраўды прыносiць яму радасць. «Мяне заўсёды вабiў Брэгель сваiм унiкальным светаадчуваннем, сваёй унiкальнай пазiцыяй адносна таго, што адбываецца на выяве. Мне здавалася, што i дакументальную фатаграфiю можна падаць падобным жа чынам, кааб там, унутры, была свая праўда. Мяне цiкавiў той дакументальны пачатак, той тэатр, якi разыгрываецца ў якую-небудзь пэўную хвiлю, калi ты адпускаеш сабе крыху больш часу, прысеўшы ў нейкiм сельскiм мястэчку, кааб паглядзець, што адбываецца навокал. Гэта ўнушальна. Чаму мне падабаецца блукаць па Латвii i здымаць? Можа, яшчэ i таму, што дзяцiнства прайшло на вёсцы. Больш натуральнай, вальнейшай. Усе тыя самыя гульнi, якiя для iншых адбываюцца ў горадзе, з маiмi людзьмi здараюцца на вёсцы. Альбо ў маленькiх гарадках. У гэтых рэпартажах людзi з’яўляюцца персанажамi, якiя адыгрываюць нейкiя ролi i становяцца ў больш-менш акрэсленыя адносiны».
З 1979 года Андрэй Грантс – вольны фатограф i фотапедагог у Доме тэхнiчнай творчасцi Рыгi, дзе ён дапамагае наступнаму пакаленню зразумець сэнс i магчымасцi фатаграфii. Менавiта дзякуючы яму з другой паловы 90-х гадоў у Латвii закладзены шматабяцальныя пачаткi ў кар’еры маладых фатографаў i кiнааператараў. На працягу гадоў Андрэй Грантс браў удзел у шматлiкiх мiжнародных i глыбока асабiстых праектах, шмат падарожнiчаючы. Сярод найбольш значных трэба згадаць: Музей фатаграфii, Хельсiнкi, Фiнляндыя (1988), Фотамузей “Raevangla”, Талiн, Эстонiя (1993), Музей фатаграфii Латвii, Рыга, Латвiя (1993), Фотастудыя-1, Бостан, США (1994), Galerie Brotfabrik, Германiя (1996), «Латвiя. Зменлiвая i нязменлiвая рэальнасць» (разам з I. Рукай), Галерэя Саюза мастакоў Латвii, Рыга, Латвiя (2000), Савет Еўропы, Страсбур, Францыя (2000) , «Латвiя. Зменлiвая i нязменлiвая рэальнасць», 17-ы Хiгашыкаўскi фотафестываль, Хiгашыкава, Японiя (2001), Giedre Bartelt Galerie, Берлiн, Германiя (2001), Унiверсiтэт Лугана, Лугана, Швейцарыя (2002), галерэя Prospekto, Каўнас i Вiльнюс, Лiтва (2003), Дом Манцэндорфа, Рыга, Латвiя (2004). Ён атрымлiваў значныя ўзнагароды i стыпендыi: Фонд Хасельблада, Швецыя (1999), прэмiя 17-ага Хiгашыкаўскага фотафестывалю «Лепшы замежны фатограф» (2001), прэмiя года Саюза мастакоў Латвii за выдатны ўклад у фотамастацтва (2001).
Выставу арганiзуе пасольства Латвiйскай Рэспублiкi ў Рэспублiцы Беларусь.
Выставу фiнансава падтрымлiвае Мiнiстэрства замежных спраў Латвiйскай Рэспублiкi
Выставу можна будзе паглядзець да 25 мая
CURRICULUM VITAE
AНДРЭЙ ГРАНТС
Нарадзiўся 7 сакавiка 1955 года ў Рызе.
Жыве ў Рызе.
З 1979 педагог у Доме тэхнiчнай творчасцi Рыгi “Annas 2”, вольны фатограф.
1978 – 1988 удзельнiк СТФ “Ogre”.
1973 – 1978 вучоба на юрыдычным факультэце Латвiйскага Унiверсiтэта. Дыплом.
Фатаграфiяй займаюся з 1978 года.
Ужо прыблiзна 20 гадоў адначасова працую над трыма галоўнымi творчымi тэмамi (фотакалекцыямi): «Па Латвii», «Уражаннi» i «Калегi, сябры, знаёмыя».
Асабiстыя выставы апошнiх гадоў
2007 «Кокнесе. 2004/2005». Дума Кокнескай воласцi. Кокнесе.
2006 «Кокнесе. 2004/2005». Музей фатаграфii Латвii. Рыга.
«Латвiя. Зменлiвая i нязменлiвая рэальнасць», Македонскi Музей сучаснага мастацтва, Салонiкi/Грэцыя;
2005 «Латвiя. Зменлiвая i нязменлiвая рэальнасць», Cork Vision Centre, Корк, Iрландыя;
«Латвiя. Зменлiвая i нязменлiвая рэальнасць», City Council, Дублiн, Iрландыя;
«Латвiя. Зменлiвая i нязменлiвая рэальнасць», галерэя “Apollonia”, Страсбур, Францыя;
2004 «LT/LV», разам з Рамуалдам Пажэрскiсам. Дом Манцэндорфа, Рыга/Латвiя;
2003 «LT/LV», разам з Рамуалдам Пажэрскiсам. Галерэя “Prospekto”? Вiльнюс/Лiтва;
«LT/LV», разам з Рамуалдам Пажэрскiсам. Галерэя “Fujifilm”, Каўнас, Лiтва;
2002 «Па Латвii». Галерэя Таварыства фотамастацтва Лiтвы, Вiльнюс/Лiтва; «Лугана. Cartes Blanches», разам з Андрысам Крыевiньшам, Унiверсiтэт Лугана, Лугана/Швейцарыя;
«Лугана. Cartes Blanches», разам з Андрысам Крыевiньшам, галерэя «Бастыён», Рыга;
2001 «Дарожныя нататкi», на iнтэрнет-партале “Artgarden” (http://www.artgarden.lv);
«Латвiя. Зменлiвая i нязменлiвая рэальнасць», галерэя Giedre Bartelt, Берлiн/Германiя;
«Латвiя. Зменлiвая i нязменлiвая рэальнасць», 17-ы Хiгашыкаўскi фотафестываль, Хiгашыкава/Японiя;
2000 «Латвiя. Зменлiвая i нязменлiвая рэальнасць», разам з I. Рукай, галерэя Саюза мастакоў, Рыга;
1999 «Падарожжа з Лiепаi ў Балвы», разам з I. Рукай, галерэя Саюза мастакоў, Рыга;
Групавыя выставы апошнiх гадоў
2007 «ZZZ», кiно «Рыга», Рыга;
«ZZZ», Мiжнародны фотафестываль Pingyao, Pingyao/Кiтай;
«ZZZ», Тэхнiчны унiверсiтэт Анкары, Анкара/Турцыя;
«ZZZ», Мастацкая галерэя «К@2». Лiепая;
2006 «Талскi суд», Музей Талскага краю, Талсы;
2005 «Цела ў фотамастацтве Латвii», галерэя Giedre Bartelt, Берлiн/Германiя;
«Пакаленнi». Гарадская музейная галерэя, Алiтус/Лiтва;
2004 «Белы, як снег…», галерэя Giedre Bartelt, Берлiн/Германiя;
«Усмiхайцеся, фатаграфую!», Martin-Gropius-Bau, Берлiн/Германiя;
2002 «Горад. Аповеды пра Рыгу», Дзяржаўны Мастацкi музей, Рыга;
2001 «Як жывеш, чалавеча?» Галерэя Prospekto, Вiльнюс, Лiтва;
2000 «Суб’ектыў—Аб’ектыў», у рамках фестывалю “Transit Zero” (разам з Л. Халiлавым, Л. Лаўрановiчам, I. Граўлейсам, А. Эглiтысам), Ваенны порт, Лiепая;
Бiяграфiя
2004 «Усмiхайцеся, фатаграфую!» (фотамастацтва з 10 новых краiн-удзельнiцаў ЕС). Каталог выставы, выд.NBK, Берлiн/Германiя;
2002 «Андрэй Грантс. Фатаграфiя». Выд. «Нептун» (Рыга/Латвiя), манаграфiя, тэкст Л. Славы;
«Фатаграфiя», часопiс (Вiльнюс/Лiтва). 2002/1, «Апладатвораная iнфармацыя Андрэя Грантса», тэкст С. Валюлiса, порт-фолiа, 36-38 с.
2001 Iосiф Бродскi. «Вадзяныя знакi». Фотаiлюстрацыi да кнiгi. Выд. «Нептун» (Рыга/Латвiя);
“Baltic Outlook” (Рыга/Латвiя), 2001/02-03, “Why Is That Latvia?”, порт-фолiа, iнтэрв’ю I. Зандэрэ – А. Грантс, 29-33 с.
2000 “Latvija Baltic State” (Рыга/Латвiя), 2000/3-4, “Andrejs Grants. Changing Reality”, порт-фолiа, 52-55 с.
1999 «Студыя» (Рыга/Латвiя), 1999/7, «Жыць дзеля радасцi», порт-фолiа, iнтэрв’ю Л. Слава – А. Грантс, 18-27 с.
«Рыгас Лайкс», (Рыга/Латвiя), 1999/8, «Адкрыццi Грантса» (пра фатографа К. Лакшэ), iнтэрв’ю I. Зандэрэ – А. Грантс, 50-55 с.
Стыпендыi, прысуджэннi
2003-2004 Стыпендыя Фонду культурнага капiтала Латвii для рэалiзацыi праекта «Кокнесе. 2004/2005»;
2002 Прысуджэнне Фонду культурнага капiтала Латвii для рэалiзацыi праекта “LT/LV”;
1999 Прысуджэнне Фонду Хасэльблада (Швецыя) для рэалiзацыi праекта «Латвiя. Зменлiвая i нязменлiвая рэальнасць» (разам з Iнтай Рукай);
1998 Прысуджэнне Цэнтра Сучаснага мастацтва Сораса (Рыга/Латвiя) для рэалiзацыi праекта «Падарожжа з Лiепаi ў Балвы» (разам з Iнтай Рукай);
1993 Стыпендыя Мiнiстэрства культуры Латвii для падтрымкi творчай дзейнасцi (разам з Улдысам Тыронсвм).
Узнагароды
2007 Гадавая прэмiя фатаграфii Латвii “Latio”. Прэмiя Гайсмы.
2002 Прэмiя Саюза мастакоў Латвii за выдатны ўклад у фотамастацтва ў 2001 годзе.
2001 Прэмiя 17-га Хiгашыкаўскага (Японiя) фотафестывалю «Лепшы замежны фатограф 2000 года».
Калекцыi твораў
Музей фатаграфii Латвii, Рыга/Латвiя;
Museet for Fotokunst, Одэнс/Данiя;
Musee de l’Elysee, Лазана/Швейцарыя;
Прыватныя калекцыi ў Швейцарыi, Польшчы, ЗША, Канадзе, Бельгii, Германii.
e-mail: agrants(собака)inbox.lv

дорогу осилит идущий...