фотовыставка
Wonderland
Артикулы Поля Чудес
фотограф
Артур Вакаров
Открытие: 27 сентября в 17-00
Место: PhotoGallery ZНЯТА. К-р Центральный (пр. Независимости, 13)
Доступна до 10 октября 2008 года.
Ждановічы - Wonderland
27 верасня ў галерэі “Zнята”, што ў мінскім кінатэатры “Цэнтральны” адкрываецца незвычайная выстава фота-дызайнаў “Wonderland. Артыкулы Поля Цудаў”. Гэта першае ўвасабленне новага фотапраекта аўтарства Артура Вакарава. Праекта, паўсталага з творчага пераасэнсавання вядомай “ждановічаўскай” барахолкі – “Поля Цудаў”.
Сёння, у час узнёсшыхся да самага неба зіхоткіх гандлёвых цэнтраў са штатамі адмыслоўцаў-мэрчэндайзераў у жыцці ўсё яшчэ трапляюцца выспы былой паспалітай непасрэднасці. Магчыма лепшаю такую “выспу” знайшоў на Полі Цудаў у Ждановічах і ўвасобіў у серыі работаў фатограф Артур Вакараў. Дзіўны праект, у якім адначасова спалучаецца 100%-ая дакумэнталістыка і непаўторныя вобразы, пададзеныя скрозь прызму светапогляду закаранелага дызайнера.
“На працягу некалькіх месяцаў штовыходныя я езьдзіў у Ждановічі за чароднай дозай творчага кайфу. Шукаў сваю выяву сярод неймавернага гардмідару Поля Цудаў. “Залаты кадр”, які працінае мяне колерам, фактурай, альбо ўзаемапранікненнем аб’ектаў і, зрэдку, але ж знаходзіў і “тры ў адным”. Неперадаваймае пачуццё разумення і абсалютнай упэўненасці, што вось яно, “ЁСЦЬ!”. Кіраваўся пры здымках адзіным правілам – здымаць менавіта гэтак, як стаяла-вісела-ляжала. Ніякіх пастановак.Так лепей і паставіш. Апроч здымак, архіцікавым былі зносіны з “цудатворцамі”, “жыхарамі” Поля. Часцяком гэтыя зносіны былі неабходнай умовай атрымання дазволу на здымку “тавараў”. Люблю я гэтае месца, людзей, прадметы. Падабаецца вынік, але завяршаць праект пакуль не хачу. Дык выходзіць, что дадзеная выстава з’яўляецца хутчэй папярэдняй справаздачай пра напрацаваны матэр’ял. Гэта не канчатак”, – распавядае пра свой праект Артур.
Сапраўды, наведнікі выставы самі змогуць пераканацца, што кожная работа – гэта свая ўнікальная гісторыя, што расказаная аўтарам моваю майстэрства колераў, прадметаў і асацыяцыяў. А ўсе гісторыі разам складаюць незвычайнае, трохі шчамлівае і з дзяцінства знаёмае чаканне цуду. Магчыма таму і была абраная назваю праекта Wonderland - краіна цудаў.
Вераніка Сандрос, прэс-аташэ праекта: «Для мяне ёсьць тры тоесныя па сваёй эмацыйнай сутнасці рэчы: дзень народзінаў, новы год і барахолка. Рэчы, пры сутыкненні з якімі, я заўсёдна адчуваю дзіцячае захапленне, знітаванае са шчамлівым сумам. І я зноў і зноў сядаю ў аўтобус і еду на блашыны рынак, каб паглыбіцца ў хаатычны вір з радасцяў, успамінаў, тугі і надзей. Еду ў чаканні адкрыццяў і палявання за скарбамі.
Калі я гляжу на фатаграфіі WONDERLAND, мяне цягне плакаць і смяяцца, і я моцна ганаруся (цалкам незразумела чым), змагаюся з жаданнем схапіць гэтыя здымкі ў бярэмца і аднесці дамоў. І ўжо там вадзіць па іх пальцам, уважліва разглядаць і здзіўляцца – вось жа яно, нешта маё, роднае, сапраўднае, казачнае, жывое, шчырае.»
Аўтар.
Артур Вакараў.
Мастак, дызайнер, авантурыст. Стваральнік слыннай рэкламнай групы “Adliga”.
Сур’ёзна заняўся фатаграфіяй у 2003 годзе.
“Wonderland. Артыкулы Поля Цудаў” – першая выстава Артура ў Мінску.
Выстава адкрываецца 27 верасня а 17-ай. Выстава будзе дзейнічаць па 10 кастрычнікі 2008г.
Месца правядзення выставы - PhotoGallery ZНЯТА. http://zgallery.eu (мінскі кінатэатр “Цэнтральны” – пр-т Незалежнасці, 13).
Натуральна, што візуалізацыяй і прамоцыяй праекта займаецца мінская рэкламная група “Adliga”. Арганізатары запэўніваюць, што само адкрыццё выставы таксама будзе “цудоўным” і абяцаюць наведнікам шэраг прыемных неспадзяванак і падарункаў.
Садзенічаюць правядзенню выставы праекты:
ZНЯТА, TUT.BY, Тузін Гітоў, OPEN.by, DIVA.by, Relax.by.
Друк фатаздымкаў: ТАА “Реколтэ”

дорогу осилит идущий...
Последний раз редактировалось Sergey Mikhalenko 28 сен, 08 5:10, всего редактировалось 2 раз(а).