по информции Наша Ніва:
Галерэя "Падземка" зачыняецца – крама "Падземка" застаецца
Папулярная мастацкая галерэя "Падземка", якая месцілася ў аднаймённай краме на праспекце Незалежнасці, спыняе сваё існаванне. Крама "Падземка", на тэрыторыі якой знаходзілася галерэя, застаецца.
"У працэсе рэарганізацыі прыватнай юрыдычнай асобы, на базе якой з 2004 году ўзнікла і працавала галерэя "Падземка", скасаванае структурнае падраздзеленне, дырэктаркай якога была я,— кажа былая дырэктарка галерэі Валянціна Кісялёва. — Новае кіраўніцтва, праігранараваўшы ўсе папярэднія дамоўленасці, заявіла аб немагчымасці далейшага супрацоўніцтва. Усё здарылася за адзін дзень: гаспадар крамы і памяшкання заявіў, што фармат галерэі яму нецікавы і таму ён яе зачыняе".
"Прычына закрыцця галерэі — яе нерэнтабельнасць, — кажа гаспадар крамы і памяшкання Павал Рысакоў, — Сітуацыя непрыемная як для мяне, так і для Валянціны, але я не бачу перспектывы ў галерэі і выставах на тэрыторыі крамы. Разам з тым, сама крама не зачыняецца — у дадатак, як называлася, так і будзе называцца "Падземкай". І тавар застанецца больш менш той самы — хіба больш не будзе выставаў".

дорогу осилит идущий...